Найбольш цікавыя музейныя прадметы. Частка 8. Качалка і валок

Шаноўныя сябры,

Вырашылі мы сёння паказаць Вам прас, якім даўней нашыя бабулі, пра-пра-пра... бабулі прасавалі сваё адзенне. Гаворка пойдзе пра "качалкі і валкі".

Качалкі - прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўжыня 40 - 60, (дыяметр 4 - 6 см) вырaб раскочвалі валкі (альбо пранікам, валкаўніцай).

Валок - прамы ці выгнуты драўляны брус (даўжыня 65 – 80, шырыня 8 – 10 см) з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі знізу і з ручкай.

Нам часта кажуць нашыя наведвальнікі, што іх бабулі ўсё яшчэ захоўваюць такія прасы, а некаторыя нават і зараз імі карыстаюцца. А ці Вы бачылі такую рэч у сваіх бабуль?

197