16 верасня супрацоўнікі музея правялі тэматычныя экскурсіі для вучняў старэйшых класаў

16 верасня ў рамках Дня еўрапейскай спадчыны супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музею правялі тэматычную экскурсію «НАВАГРАДАК: гісторыя і перспектывы» для вучняў 10 і 11 класаў СШ№5, а таксама для навучэнцаў Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя.

Падчас экскурсіі вучні даведаліся гісторыю ўзнікнення замка, этапы развіцця, лёс, этапы разбурэння і далейшыя перспектывы замка ў сучаснай гісторыі гораду.

130