Жанчыны ў гісторыі Навагрудчыны. Частка 12. Марыя Лупу Радзівіл

Марыя Лупу - АДНА З САМЫХ ДАРАГІХ НЯВЕСТ ЕЎРОПЫ 17 СТАГОДДЗЯ.

Дзякуючы шлюбу Януша Радзівіла з Марыяй Лупу, Любча ператварылася ў рэзідэнцыю Радзівілаўны. Замак было вырашана аднавіць. Для гэтага запрасілі архітэктараў з Італіі, якія перабудавалі замак у шыкоўную рэзідэнцыю, якая захавала абарончыя функцыі. Пры новай уладарке мястэчка ажыло, пераўтварылася ў цэнтр культуры і асветніцтва. У 1644 г. Любчы, дзякуючы намаганьням новага ўладальніка Януша Радзівіла, ў другі раз было нададзенае Магдэбурскае права. Любча - адзінае мястэчка на Беларусі, якое мае два магдэбурскія правы і адпаведна два гербы.

858