Калядны пост #2. Калядная елка (ялінка)

Сябры,

Хутка ўсе мы будзем святкаваць Каляды і Новы год. Таму, у працяг нашых калядных пастоў, пагаворым мы пра галоўнае ўпрыгожванне кожнага дому – ялінку.

Па-першае, адзначым, што традыцыю ставіць ялінку на Каляды беларусы не мелі. Гэта больш позняя з’ява. Нашы продкі перад Калядамі ў хаце вешалі саламяных павукоў, бо тыя пазначалі колазварот часу. (Набыць саламяных handmade павукоў да сваіх калядных ялінак можна ў Навагрудскім цэнтры рамёстваў).

І толькі з прыняццем хрысціянства, у ХІХ стагоддзі, калі Каляды ператварыліся з паганскага свята ў свята Раства Хрыстова, ялінка прыйшла ў хаты нашых продкаў. І яна добра ўпісалася ў хрысціянскую традыцыю: упрыгажэнні і ласункі сімвалізавалі дары, прынесеныя маленькаму Хрысту, а свечкі нагадвалі асвятленне месца, у якім спынялася Святое Сямейства на шляху ў Віфлеем. А на верхавінку дрэва заўсёды вешалі ўпрыгожванне, якое сімвалізавала Віфлеемскую зорку, што ўзышла ў час нараджэння Езуса і паказала дарогу вешчунам.

1330