Калядны пост #3. Прыкметы на Каляды

У беларусаў існуе багата традыцый, звычаяў і прыкмет, звязаных з Калядамі.

Пералічым самыя распаўсюджаныя з іх.

  • Нашыя продкі верылі, што завіруха напярэдадні свята – на раннюю лістоту. А шаць на дрэвах у першыя дні святкавання азначаў будучы добры ўраджай хлебу.
  • Калі надвор’е на Каляды цёплае, то быць вясне халоднай.
  • Завея на Каляды азначае, што пчолы будуць добра раіцца.
  • Неба ў яркіх зорках – на ўраджай гароху.
  • Згодна з народнымі прыкметамі, калі ў калядную ноч падымаецца моцная завіруха, можна чакаць раннюю вясну. А калі на калядныя святы ідзе моцны снег, то будзе вясна цёплая. Снег жа на праваслаўнае Раство (7 студзеня) азначаў добры год.
  • Яснае надвор’е на Каляды – да добрага ўраджаю. Калі ж на Куццю неба яснае ды зорнае, то будзе буйны прыплод жывёлы, багата ягад і грыбоў.
  • Калі ж да Каляды стаялі маразы, а на само свята пачалася адліга - ураджай гародніны будзе бедным.
1337