222 гады з дня нараджэння Адама Міцкевіча

24 снежня 1798, у фальварку Завоссе нарадзіўся бадай самы вядомы сын Навагрудскай зямлі - Адам Міцкевіч.

Польша кажа - Міцкевіч польскі паэт, Летува - летувіскі. Сам Міцкевіч казаў, што ён “ліцьвін”. Мы ж, навагрудчане, кажам, што ён наш, наваградскі. І мы гэтым ганарымся)

Усе ахвочыя могуць ушанаваць памяць ПАЭТА а 11.30 каля помніка Адама Міцкевіча на Малым Замку. Далей чакаецца святочная праграма ў доме-музеі паэта.

Для аматараў паэта і тых, хто толькі знаёміцца з творчасцю Міцкевіча, магчыма будзе цікава паглядзець экранізацыі ягоных твораў. Вось спасылкі на трэйлеры:

"The Lost Town of Świteź" - "Страчаны горад Свіцязь"

https://www.youtube.com/watch?v=ycPS1DA-UFs

“ Свіцязянка” сясцёр Bui

https://www.youtube.com/watch?v=J1GU24ks7xE

813