Міжнародны дзень Памяці ахвяр Халакосту

Штогод 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень Памяці ахвяр Халакосту, прысвечаны трагедыі Халакоста, якая адбылася падчас Другой сусветнай вайны і якая прывяла да гібелі 6 мільёнаў яўрэяў ад рук нацысцкага рэжыму. Гэты дзень быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН не выпадкова, так як менавіта 27 студзеня 1945 года былі вызвалены вязні канцлагера Асвецым (Auschwitz). Лагера, дзе нацыстамі было знішчана больш за 2 млн. чалавек, большая частка з якіх былі яўрэі.

З гэтай нагоды ў Навагрудскім краязнаўчым музеі адбыўся паказ дакументальнага фільма «Кніга пракляццяў», рэжысёра Юры Гарулёва.

Фільм, зняты па матывам дзённіка вязня Навагрудскага гета Беньяміна Бярковіча, зʼяўляецца спробай даведацца, кім быў аўтар дзённіка, што з ім адбылося, як дзённік апынуўся ў Яўрэйскім Гістарычным Інстытуце ў Варшаве, а таксама данесці пасланне аўтара – праклён усяму чалавецтву і яго культуры – усім тым, хто жыве ў 21-м стагоддзі.

799