Кінапаказ стужкі "Кніга пракляццяў"

7 лютага з 12.00-16.00 у «Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі» адбудзецца кінапаказ стужкі «Кніга пракляццяў», рэжысёра Юры Гарулёва.

Кінапаказ прысвечаны апошняй масавай акцыі знішчэння яўрэяў у Наваградку​ 4 лютага 1943 года на Пярэсецы. Падчас масакры было растраляна каля 500 вязняў гета. Тых, каму пашанцавала выжыць, перавялі ў працоўнае гета на вуліцы Мінскай (Карэліцкай).

*Колькасць месцаў абмежаваная. Патрабуецца папярэдні запіс

754