Беатыфікаваныя 11 сясцёр-назарэтанак

"Яны загінулі, але жыццё засталося. Гэта азначае, што любоў заўсёды з'яўляецца жыццядзейнай, нягледзячы ні на што".
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

5 сакавіка 2000 года ў Рыме беатыфікаваныя 11 сясцёр-назарэтанак, расстраляных гітлераўцамі ў 1943 годзе каля Наваградку.

Падчас беатыфікацыйнага працэсу, на аўдыенцыі 6 сакавіка 2000 года Папа Рымскі Ян Павел ІІ сказаў па-беларуску:

"Новыя Блаславёныя, Марыя Мардасевіч і дзесяць іншых законніц, хай заступаюцца перад Богам за ўвесь беларускі народ, які я сардэчна вітаю".

29 ліпеня 2018 года, у 75 гадавіну расстрэлу сясцёр назарэтанак, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч завяршыў сваю прадмову малітвай:

«Усемагутны і міласэрны Божа! Праз заступніцтва наваградскіх благаслаўлёных мучаніц сясцёр назарэтанак адары нас ласкай, каб дзякуючы нашаму хрысціянскаму сведчанню і ахвярнаму служэнню Богу і людзям мы таксама прынеслі багаты духоўны плён, каб наша краіна магла паспяхова супрацьстаяць небяспечным выклікам сучаснасці і была вядомай у свеце як краіна моцнай веры, надзеі і любові. Амэн».

Дазнацца болей пра падзеі лета 1943 года можна па спасылцы:

navagrudak.museum.by/be/node/49747

723