Выстава карцін Тамары Стагановіч

“Прырода мне дае рэлігійнае адчуванне і становіць аснову майго
мастацкага захаплення. Я шукаю настрояў у прыродзе. Вобразы
ейныя застаюцца ў маёй памяці і адтуль выліваюцца на палотны.
Прырода бязьмежна багатая на прыгажосць, і я шчасьлівая быць
часткаю прыроды.”
Т.Стагановіч

Да Міжнароднага дня птушак (1 красавіка) Наваградскі краязнаўчы музей падрыхтаваў выставу карцін вядомай мастачкі з-пад Наваградка Тамары Стагановіч.

Тамара Аляксандраўна Стагановіч ( Стагановіч-Кольба ) – манументаліст, жывапісец, улюбёны ў прыроду, і графік, які з дзівоснай вытанчанасцю і лірызмам стварае кніжныя мініяцюры і замалёўкі.

Асноўныя творы адметныя вытанчанасцю і ўнутраным спакоем.

“Прырода – гэта мая душа, маё сэрца – сэрца маёй творчасці. У гравюры мне падабаўся вельмі звярыны свет”.

Мастачка тонка адчувае прыроду, шукае ў ёй і ў чалавечым грамадстве першародную чысціню, сваёй творчасцю спрабуе пераканаць гледача ў існаванні сусветнай музыкі-гармоніі, гучанне якой у фарбах твораў Т.Стагановіч адначасова зямное і касмічнае.

Шчыра запрашаем на выставу!

719