НОЧ МУЗЕЯЎ. ФОТАСПРАВАЗДАЧА

14/05/2021 у экспазіцыі "Музея яўрэйскага супраціўлення" прайшла бясплатная экскурсія ў межах Ночы музеяў (Nights at the Museum).

Наведвальнікі даведаліся пра гісторыю 2-х гета ў Наваградку, пра мужнасць і рашучасць вязняў гета, якія здзейснілі неверагодную рэч - паспяхова ажыццявілі пабег праз тунэль; дазналіся пра яўрэйскі партызанскі атрад Бельскіх; пра людзей, якія падчас вайны, рызыкуючы жыццямі сваіх родных, ратавалі яўрэяў.

Дзякуем усім наведвальнікам за візіт і за створаную атмасферу :)

720