Музейныя заняткі для школьнікаў

4 чэрвеня 2021 года «Навагрудскі краязнаўчы музей» наведалі першыя дзеці са школьных лагераў. Вельмі радыя, што нас наведаў і атрад маладых краязнаўцаў (у чырвоных шаліках).

Падчас школьных заняткаў дзеці дазналіся пра падзеі Другой Сусветнай вайны на Навагрудчыне. На падставе рэальных падзей/фактаў/асобаў супрацоўнікі музея распавялі пра самыя важныя, трагічныя, лёсавырашальныя падзеі ў жыцці горада ў перыяд з 1939-1944 гг.

У фінальнай практычнай частцы заняткаў дзеці сумеснымі намаганнямі стварылі свае першыя калажы.

794