6 жніўня - Барыс і Глеб

6 жніўня беларусы святкуюць дзень апекуна земляробства Барыса (яго яшчэ ў народзе называюць Глеб, Хлеб Барыс, Барыс Палікоп). Пра гэты дзень нашы продкі казалі: “Барыс і Глеб - паспеў хлеб”, “Святы Барыс снапы возіць”, “На Глеба і Барыса хлеба напарыся і за раллю бярыся”.

Беларусы шанавалі Барыса і Глеба, бо лічылі, што яны дапамагаюць ва ўборачнай і ворнай працы, з’яўляюцца заступнікамі сялян.

Да гэтага часу жніво цалкам паспявала - пачыналася жнівеньская пара. Акрамя гэтага, гэта пара збору чаромхі і нарыхтоўкі бярозавых венікаў для лазні.

Яшчэ гэты дзень называлі днём грозных палікопаў, гэта значыць “навальніц, што паляць копы”. Таму ў гэты дзень беларусы стараліся не брацца за палявыя працы: "На Барыса і Глеба - упалі копы: навальніца паліць копы (у тых, хто працаваў у гэты дзень)". У гэты дзень не жнуць збожжа, не збіраюць сена, не звозяць збожжа ў гумно, бо верылі, што так можна было сцягнуць перуны на свае будынкі і наклікаць пажар. А саломай ад зжатага ў гэты дзень збожжа хаты не крылі, бо вецер мог знесці страху і маланка магла спаліць хату.

Рыбакі ў гэты дзень таксама не хадзілі на рыбалку, бо поспеху ні ў гэты дзень, ні ў іншыя, не будзе. А вось на наступны дзень пасля Глеба і Барыса быў вялікі ўлоў.

881