КОНКУРС працягваецца

Шаноўныя нашыя,

Мінулы тыдзень быў па-сапраўднаму файны - восень падарыла нам столькі цёплых і сонечных дзянькоў. Асабліва Наваградчына вабіла турыстаў у выходныя. Здаецца, на кожным кроку можна было сустрэць чалавека з фотакамерай. З гэтай нагоды мы і вырашылі працягнуць наш фота конкурс да 14 лістапада.

Нагадаем правілы конкурса:

1. Кожны ўдзельнік можа прадставіць не больш за 1 фота працу

2. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца працы з Навагрудскімі краявідамі, краявідамі Наваградчыны; працы, натхнёныя творчасцю Яна Булгака

3. Фота з камп’ютарнай апрацоўкай дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе. Калі ласка стаўце паметку. Апрацаваныя працы будуць ацэньвацца асобна

4. Працы прымаюцца да 14 лістапада 23.59

5. Усе працы павінны быць дасланыя ў электронным варыянце альбо перададзеныя супрацоўнікам музея раздрукаванымі разам з запоўненай формай на ўдзел у конкурсе

6. Усе працы будуць прадстаўлены журы, якое і абярэ пераможцаў і найлепшыя працы для выставы

7. Пераможцы будуць аб’яўлены ў лістападзе 2021

8. Кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат аб удзеле ў конкурсе

Працы дасылаць у Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей да 14 лістапада 2021 г. на email: ukngkm@mail.ru або на паштовую скрыню:

231400, г.Навагрудак, ул.Гродненская, 2, УК «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей».

Больш падрабязней пра ўмовы конкурса чытайце тут.

611