Вытокі 2022

17-18 чэрвеня ў Навагрудку прайшоў спартыўна-культурны фестываль "Вытокі. Крок да Алімпу". 18 чэрвеня наш музей (як і шмат другіх музеяў, дамоў творчасці і інш.) выставіў сваю зону, якая прэзентавала краязнаўчы музей і музей яўрэйскага супраціўлення. У гасцей нашага горада быў шанс зрабіць фотаздымак з каралевай Мартай, адчуць сябе рыцарам, набыць сувенір на памяць, або сыграць у бяспройгрышную латарэю.

572