З Днём ведаў!

У першы навучальны дзень вучні сярэдняй школы №4 наведалі музей у рамках класнай гадзіны, прысвечанай Дню ведаў. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Навагрудка найстаражытных часоў, акунуліся ў атмасферу Сярэднявечнай Навагрудчыны, даведаліся пра побыт і традыцыі наваградчан, а таксама азнаёміліся з гісторыяй Навагрудка падчас Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі вучні ўважліва слухалі экскурсавода і задавалі пытанні, якія цікавілі іх.

504