Копія Кубка Святой Ядвігі з Эрмітажа прыбыла ў «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей»

15 верасня 2022 г. у УК "Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей" была перададзена копія Кубка Святой Ядвігі з Эрмітажа. Гэтую падзею чакалі амаль 30 гадоў. У працэсе працяглых перамоваў, дзякуючы Беларускаму геаграфічнаму таварыству, чаша прыбыла ў Навагрудак! Кубак Святой Ядзвігі важны для горада таму, што гэта - сведчанне таго факта, што каранацыя Міндоўга праходзіла менавіта тут, і наш горад з'яўляўся першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага.

Хочацца выказаць вялікую падзяку Дзяржаўнаму Эрмітажу за дазвол стварэння 3Д копіі Кубка для папаўнення экспазіцыі нашага музея, а таксама выказаць падзяку Беларускаму Геаграфічнаму таварыству за стварэнне самой мадэлі, перадачы яе ў нашу ўстанову і вялізную праведзеную працу. Гораду і музею вельмі прыемна, што мы зможам паказаць жыхарам і турыстам такую ​​каштоўнасць, як копія Кубка Святой Ядзвігі!

500