Дзеці ДУА «Яслі-сад №7» наведалі «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей»

29 верасня 2022 года дзеці ДУА "Яслі-сад №7" наведалі Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей. Мэтай праведзенай тэматычнай экскурсіі было далучэнне дзяцей да гісторыі, культуры і традыцый роднага краю. Для дзяцей была праведзена цікавая і пазнавальная тэматычная экскурсія па залах этнаграфіі, у якіх дзеці ўбачылі побыт нашых продкаў, народны касцюм навагрудчан, а таксама даведаліся цікавыя гісторыі пра асобныя экспанаты музея. Дзеці з задавальненнем праслухалі расповед экскурсавода, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты. Асабліва хлопцам спадабалася «Беларуская хатка», у якой быў прадстаўлены побыт беларусаў. Дзеці былі ў захапленні ад наведвання музея і ў іх засталося шмат уражанняў ад убачаных экспанатаў.

531