НОЧ МУЗЕЯЎ 2023

19.05.2023 у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ноч Музеяў-2023” прайшло тэматычнае мерапрыемства “Містычнае Сярэднявечча”. Пасля міні-лекцыі “Беларуская міфалогія”, наведвальнікаў чакалі забаўляльныя пляцоўкі, дзе яны падзяліліся сваімі ведамі ў гісторыі, алхіміі і чараўніцтве, стварылі сваіх міфічных істот. Вялікую ролю ў мерапрыемстве сыграла пляцоўка рыцарскага клуба “Мэта”, якая акрамя цудоўных нумароў зрабіла тэматычную фотазону, якая спадабалася як дарослым, так і дзецям! Пасля завяршэння працы пляцовак госці адправіліся на вячэрнюю прагулку па Навагрудку, падчас якой пазнаёміліся з мясцовымі гарадскімі легендамі і сустрэлі прывід замкавага ліхтаршчыка. У атмасферы добрых жартаў і цікавых гісторый даўно мінулага часу адбылося адно з найбольш цікавых і яркіх музейных мерарыемстваў! Сачыце за нашымі сацсеткамі, каб быць заўсёды ў курсе далейшых, не менш цікавых музейных мерапрыемстваў!

Больш здымкаў у нашым інстаграме: novogrudokmuseum

354