15 верасня – Дзень бібліятэк РБ.
Віншуем нашых калег з прафесійным святам!
Увогуле, традыцыя кнігапісання, кнігадрукавання і кнігазбірання на Навагрудчыне мае шматвекавыя карані. Вось трошкі цікавых фактаў з гісторыі Навагрудчыны, датычных бібліятэчнай справы.
Факт №1. Значнымі пісьмовымі цэнтрамі Навагрудчыны, якія мелі вялікія кніжныя зборы, былі манастыры. У 13 стагоддзі такімі цэнтрамі былі Лаўрышава і Любча. А ў 1329 годзе было напісанае Лаўрышаўскае евангелле. 1545 год – Шчорсаўскае евангелле.
Факт №2. Тут, на Навагрудчыне, а дакладней у Шчорсах, існавала адна з найбуйнейшых па колькасці і багатай па зместу бібліятэка Храптовічаў. Шчорсаўская бібліятэка прыцягвала знакамітых людзей, сярод якіх былі І.Лялевель, А.Міцкевіч, Ул.Сыракомля, прафесар Віленскага універсітэта Ю.Ярашэвіч. А бібліятэкарам тут працаваў сам Ян Чачот.
Факт №3. Яшчэ адной цікавай і багатай была бібліятэка Навагрудскага езуіцкага калегіума.
Факт №4. А першая публічная бібліятэка ў Наваградку пачала сваю працу каля 1860 года. Адным з ініцыятараў быў Эдвард Паўловіч, які затым стаў дырэктарам і бібліятэкарам у гэтай бібліятэцы.