Вынікі конкурсу

Сябры,

Яшчэ раз дзякуй усім удзельнікам конкурса да Міжнароднага дня ахвяр Халакосту.

Мы атрымалі шмат цікавых прац, усе яны розныя і вартыя ўвагі.

Адзначым у першую чаргу працы Явароўскай Юліаны з Малой Альшанкі, якая стала нашым пераможцай. Дзяўчына намалявала цудоўную карціну алеем і напісала верш.

Вось яшчэ некалькі цікавых прац, якія нельга не адзначыць:

⦁ праца нашага самага малодшага ўдзельніка – Дзмітраш Вікторыі з Любчанская сярэдняй школы і яе малюнак «Ахвяры Халакосту»;

⦁ нестандартны падыход праявілі Елізавета Шарлай, вучаніца СШ №14 г.Баранавічы, і Дзмітрый Загацкі, настаўнік гісторыі СШ №14 г.Баранавічы. Іх праца – гэта экскурсія па в.Моўчадзь «Яўрэйскае мястэчка і Халакост»;

⦁ прафесійная, дэталёвая перадача вобразаў/твараў вязняў гета – Духоўнік Раман з аг. Пятрэвічы.

Хочацца таксама асобна падзякаваць кіраўнікам і вучням сярэдняй школы №4 г.Наваградка і Любчанскай сярэдняй школы. Вельмі хочам працягнуць працу з такімі таленавітымі і неабыякавымі да нашай гісторыі людзьмі.

Мы шчыра запрашаем усіх удзельнікаў конкурсу, іх сяброў і ўсіх жадаючых наведаць выставу ў Навагрудскім краязнаўчым музеі.

Час працы выставы: з 27/04-09/05, з 9.00 – 18.00.

Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу адбудзецца на тэрыторыі Музея яўрэйскага супраціўлення 7 траўня, у дзень апошняга масавага забойства яўрэяў у Наваградку. Дакладны час цырымоніі будзе абвешчаны пазней. Сачыце на навінамі.

694