Новости

Творчая сустрэча з мастаком Віктарам Васюкевічам

У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі з 20 кастрычніка 2017 года экспануецца персанальная выстава жывапісу вядомага беларускага мастака, ураджэнца навагрудчыны, Віктара Васюкевіча “Вясна Сусвету”.

12 лістапада, у выставачнай зале музея, прайшла творчая сустрэча з мастаком. На сустрэчы Віктар Васюкевіч расказаў гасцям пра свой жыццёвы і творчы шлях, падзяліўся жыццёвым вопытам, расказаў пра свае творы, а таксама прачытаў уласныя вершы і афарызмы. Адбылася шчырая і цікавая размова, якая нікога не пакінула абыякавым.


Падарунак музею ад гімназіі № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.

11.10.2017 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з вучнямі гімназіі № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В., якія вырабілі макет палацава-паркавай сядзібы Храптовічаў у Шчорсах і падарылі яго музею. На мерапрыемстве прысутнічалі дырэктар гімназіі В.Г.Ананька, кіраўнік праекта Вайтэнка Т.В., вучні гімназіі, жыхары і госці горада.

Газета "Новае жыццё" аб мерапрыемстве: http://novgazeta.by/novogrudskiy-istoriko-kraevedcheskiy/


Дзень работнікаў культуры

06.10.2017 г. у раённым Цэнтры культуры і народнага мастацтва адбыліся ўрачыстасці прысвечаныя Дню работнікаў культуры. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства фотавыставу “Ваколіцы Навагрудка на фотаздымках Яна Булгака”.


Адкрыццё памятнага знака ў Навагрудку

26.09.2017 г. у экспазіцыі “Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку” установы культуры “Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей” адбылося адкрыццё памятнага знака загінуўшым у навагрудскім гета ў гады Халакоста.


Выстава жывапісу Віктара Залаціліна "Бераг майго жыцця"

18 мая 2017 года ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы жывапісу Віктара Залаціліна "Бераг майго жыцця".


Цэны на платныя паслугі

Внимание! С 01.03.2017 г. действуют новые цены на услуги музея.

Входной билет

  • школьники ………………………………………………………………………………………………………… 1 руб.
  • учащиеся ПТУ, ССУЗов, ВУЗов……………………………………………………………………………1.20 руб.
  • взрослые …………………………………………………………………………………………….…………… 1,50 руб.


Наша акцыя "Выставачная зала для "сталічнага" музея" у прэсе

Наша праца па збору сродкаў на абуладкаванне выставачнай залы ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі была заўважана і выклікала цікавасць у людзей, неабыякавых да гісторыі і лёсу музея.
А рэспубліканская газета "Культура" прысвяціла нашым намаганням асобны артыкул, які далучаем на гэтай старонцы.

Таксама нагадваем, што наш праект "Выставачная зала для "сталічнага" музея" размешчаны на сайце Talaka.by і даступны па ссылцы:

http://www.talaka.by/projects/1579/overview


Сустрэча "Край дзіцячых гадоў Яна Булгака" (да 140-годдзя з дня нараджэння)

4 лістапада 2016 г. ва ўтульнай сяброўскай атмасферы адбылася сустрэча, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння фотамайстра Яна Булгака. Сустрэча была арганізавана Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеем і Навагрудскай раённай бібліятэкай.
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі Богдан Булгак, унук фотамайстра, і Іанна Пухальская, сваячка Яна Булгака, пісьменніца, даследчыца гісторыі сем'яў Булгакаў і Карповічаў.


Выставачная зала для "сталічнага" музея

Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей вырашыў скарыстацца краўдфандынгавай платформай Talaka.by для збору сродкаў на рамонт і абсталяванне выставачнай залы ў нашым будынку.

Гэта вельмі важнае пытанне для нас. Наш музей з часоў заснавання не мае выставачнай залы, мы не маем магчымасці паўнавартаснай дэманстрацыі нашых багатых калекцый.

Мерапрыемствы, што ладзяцца ў нашым музеі, даводзіцца праводзіць у экспазіцыйных залах.

Мы звяртаемся да Вас з просьбай падтрымаць нашу ініцыятыву!!!!

http://www.talaka.by/projects/1579/overview


Наш музей на ІІІ Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

Супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея прынялі ўдзел у ІІІ Нацыянальным Форуме “Музеі Беларусі", які адбыўся ў Магілёве 1-2 кастрычніка 2016 года. На Форуме была прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння знакамітага фотамайстра Навагрудчыны Яна Булгака (1876-1950).
Ян Булгак нарадзіўся ў невялікай сядзібе Асташын на Навагрудчыне, недалёка ад Свіцязі. Яго бацькі належалі да сярэднезаможнай шляхецкай сям’і.


Запрашаем у "Музей яўрэйскага супраціўлення"

24 ліпеня 2007 г. у г. Наваградку на вуліцы Мінскай адкрылася мемарыяльная экспазіцыя, прысвечаная супраціўленню яўрэяў Навагрудчыны ў гады Халакоста. Яна распавядае аб трагедыі, якая забрала жыцці 5 100 навагрудскіх яўрэяў, і аб беспрэцэдэнтным супраціўленні нацыстам тых, хто заставаўся ў жывых пасля чатырох акцый знішчэння.


Фотавыстава "Навагрудак першай паловы ХХ ст."

Суботнім днём 13 жніўня 2016 г. навагрудчане і госці горада, якія накіраваліся на гарадскую плошчу, імкнучыся на школьным кірмашы набыць сваім дзецям неабходныя рэчы да новага навучальнага года, былі прыемна здзіўлены фотавыставай, падрыхтаванай Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеем.

Дарослыя і дзеці разглядалі старыя фотаздымкі з выявамі плошчы Навагрудка першай паловы ХХ ст., параўноўвалі з сучасным выглядам, цікавіліся знешнім выглядам тагачасных жыхароў, падзеямі, што адбываліся на плошчы ў першай палове ХХ ст.: кірмашы, гандаль у невялікіх лаўках, святочныя працэсіі.


Музей на фестывалі бардаўскай песні памяці У. Высоцкага

23-24 ліпеня 2016 г. на беразе чароўнага возера Літоўка, апетага вялікім паэтам Адамам Міцкевічам, праходзіў ІІІ рэгіянальны фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага.

Навагрудчане і госці мерапрыемства з задавальненнем слухалі выканаўцаў - удзельнікаў конкурснай праграмы. Пад час фестываля былі арганізаваны продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-клас па прыгатаванню вухі, тэматычныя выставы.


Сват Дональда Трампа наведаў Навагрудак

Экспазіцыя нашага музея, прысвечаная яўрэйскаму супраціўленню на Навагрудчыне ў часы Халакосту, непарыўна звязана з лёсам многіх сем'яў, якія выжылі ў тыя страшныя для ўсіх яўрэяў часы.

Сям'я Кушнераў, продкі якіх паходзілі з Навагрудчыны, былі змешчаны ў гета на вуліцы Мінскай (Карэліцкая - у гады вайны), выратаваліся праз тунэль, берагуць памяць аб тых значных для іх падзеях.


"Нядзельны дзень на Замку"

19 чэрвеня 2016 г. на Навагрудскім замку будзе праходзіць акцыя Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея "Нядзельны дзень на Замку".

Час правядзення: 12.00 - 15.00

Плануецца:
- выстава фотаздымкаў Яна Булгака, якія прадстаўляюць вобраз горада і ваколіц 1930-х гг.;
- латэрэя з гарантаваным прызам;
- продаж сувеніраў з непаўторнымі відамі Навагрудка.

Таксама Вы зможаце задаць пытанні аб Навагрудчыне навуковаму супрацоўніку і нават заказаць экскурсію па горадзе.

Наша акцыя стала ўжо традыцыйнай, 5 чэрвеня мы распачалі сваю летнюю дзейнасць на Навагрудскім замку.


Cваякі Яна Булгака на Навагрудчыне

У маі 2016 года Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей наведаў унук Яна Булгака, Богдан Булгак, які жыве ў Варшаве.У гэтым годзе спаўняецца 140 год з дня нараджэння яго знакамітага дзеда, фотамастака, ураджэнца Навагрудчыны, Яна Булгака. Святкаванне юбілею адбудзецца ў верасні, у нашым музеі. Разам з Богданам Булгакам у Навагрудак прыехала Іаана Пухальская, род якой паходзіць з Чамброва (Валеўка).
Ян Булгак нарадзіўся 6 (18) кастрычніка 1876 года ў невялікай сядзібе Асташын на Навагрудчыне. Яго бацькі належалі да сярэднезаможнай шляхецкай сям’і, валодалі маёнткам Асташын.


Акцыя "Ноч музеяў" у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі

У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчы музеі 18.05.2016 г. прайшла акцыя “Ноч музеяў” пад агульнай тэмай “Навагрудак праз стагоддзі”.
Падчас акцыі ў музеі функцыянавала выстава фотаздымкаў Яна Булгака “Мой Навагрудак”, адбылася дэманстрацыя фільмаў аб гісторыі Навагрудка.
У музейным дворыку працавала інтэрактыўная пляцоўка, на якой супрацоўнікі музея з дашкольнікамі і вучнямі пачатковай школы развучвалі беларускія народныя гульні.
У залах этнаграфіі майстры Навагрудскага цэнтра рамёстваў паказвалі майстар-класы па народным рамёствам, працавала выстава-продаж работ рамеснікаў.


Святкаванне 9 мая

9 мая 2016 г. супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На гарадской плошчы працавала фотавыстава "З надзеяй на светлую будучыню", на якой можна было пазнаёміцца з гісторыяй пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі Навагрудчыны.
У музейным дворыку адбылося мерапрыемства "Память без срока давности".


Жывыя рамёствы ў музеі

Падчас агляднай экскурсіі па музею або тэматычнай экскурсіі па залах этнаграфіі вопытныя майстры пазнаёмяць вас з рознымі накірункамі традыцыйных рамёстваў Навагрудчыны: саломапляценнем, лазапляценнем, вышыўкай, пляценнем паясоў і выцінанкай-выбіванкай.
У 2014 г. традыцыі вырэзвання з паперы – Навагрудскай выцінанцы-выбіванцы быў прысвоены статус нематэрыяльна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Гэта арыгінальная тэхніка “выбівання” малюнка на паперы пры дапамозе спецыяльных інструментаў: долата, расплюшчанага цвіка, трубачкі (пустой гільзы), вострай алюміневай трубкі.


Запрашаем на аглядную экскурсію па музею!!!!

Экскурсія пачынаецца са знаёмства з гісторыяй узнікнення горада Навагрудка, матэрыяламі археалагічных раскопак на Малым замку і Замкавай гары. Развіццё і ўмацаванне паселішча на Замкавай гары, будаўніцтва каменных вежаў прадстаўлена макетамі Навагрудскага замка ХІ – ХІІІ стст. і ХІV – ХVІ стст. У экспазіцыі адлюстравана ўзвышэнне Навагрудка як першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, яго мужная абарона ў барацьбе з крыжакамі і набегамі татараў.


Цэны на платныя паслугі

Внимание! С 15.03.2016г. действуют новые цены на услуги музея.

Входной билет

  • школьники ……………………………………………………………………………………………………………… 10 000 руб.
  • учащиеся ПТУ, колледжей, студенты ВУЗов………………………………………………………………10 000 руб.
  • взрослые …………………………………………………………………………………………….…………………… 15 000 руб.


"Пра Чарнобыль з болем і смуткам" сустрэча з ліквідатарам аварыі на ЧАЭС

"Пра Чарнобыль з болем і смуткам", пад такой назвай 22 красавіка 2016 г. прайшло мерапрыемства ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі, прымеркаванае да 30-годдзя з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Супрацоўнікі музея і вучні старэйшых класаў СШ №3 сустрэліся з удзельнікам ліквідацыі аварыі на АЭС - Чура Іванам Яўгенавічам, які працаваў у зоне заражэння і стаў сведкам наступстваў глабальнай тэхнагеннай катастрофы. Ён не лічыць сябе героем, бо працаваў дзеля людзей і дзеля будучага жыцця на зямлі, але менавіта ліквідатары ў мірны час падалі чалавецтву ўрок мужнасці і самаахвяравання.


Падарожжа па Навагрудку разам з клубам рамеснікаў "Каляровая альтанка"

2 красавіка клуб майстроў "Каляровая альтанка", які дзейнічае пры раённым Цэнтры рамёстваў, адправіўся ў падарожжа па родным горадзе сумесна з супрацоўнікамі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея. Рамеснікі змаглі па-новаму паглядзець на гісторыю горада, змаглі даведацца цікавыя факты аб жыцці роднага горада. Супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея гасцінна сустрэлі майстроў, правялі па залах музея, па экспазіцыі "Яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне ў гады ВАв" і па старажытнай частцы Навагрудка.


Прэзентацыя кнігі «Жизнь под знаком ОСТ»

В ходе реализации проекта: "Критическое рассмотрение истории через диалог поколений. Расскажи мне свою жизнь", осуществляемого Новогрудским историко-краеведческим музеем с сентября 2011г. по август 2012г. и с сентября 2013г. по август 2015г. при поддержке германского фонда "Память. Ответственность. Будущее" в сотрудничестве с Международным общественным объединением "Взаимопонимание" была издана книга «Жизнь под знаком ОСТ».


Інтэрактыўная экскурсія "Святло сялянскай хаткі" з майстар-класам

Падчас вясновых канікул 2016 г. школьнікам была прапанавана інтэрактыўная экскурсія па залах этнаграфіі "Святло сялянскай хаткі" з майстар-класамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі Цэнтра рамёстваў. Вучні прынялі актыўны ўдзел у вырабе навагрудскай выцінанкі-выбіванкі




®